AL-31F (al_31f) wrote,
AL-31F
al_31f

Купалле


Калі вы думаеце, што Купалле – гэта безнадзейныя пошукі міфічнай папараць-кветкі і небяспечныя скокі праз вогнішча, то завітайце ў наступным годзе да сяброў Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства – на маляўнічай выспе, што заблукала сярод люстэркавых азёр Ушаччыны. Вас пачастуюць цудадзейным узварам – крупнікам, накормяць "белым сырам", распавядуць, як засцерагчыся ад малочных ведьмаў, а таксама пра асаблівую моц лекавых раслін, сабраных менавіта напярэдадні святога Яна.

Абрадавае дзеянне Купалля заклікана рытуальна замацавць пераходнасць Сусвету ў новы стан – зварот годавага кола да зімы, а "лета да спякоты", менавіта таму і святкуецца Купалле аматарамі традыцыйнага максімальна набліжана да летняга сонцастаяння, і менавіта таму кожны лічыць сваю прысутнасць на свяце абавязковым: "А хто не быў на Купаллі, бадай, таго прыкапалі" – так навучаюць нас абрадавыя спевы.

Яшчэ днём пачынаюцца руплівыя прыгатаванні – мужчыны й хлопцы займаюцца святочным вогнішчам, і брамай, якую мінае кожны, хто да гэтага вогнішча мае намер патрапіць, дзяўчаты завіваюць вянкі, завіхаюцца ля кухні, упрыгожваюць кола, якое ўзнімецца над Купальскім вогнішчам. Ну і канешне, усё гэта суправаджаецца спевамі, і, не гледзячы на тое, што на выспе збіраюцца прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, звонкія дзявочыя галасы гучаць над люстэркам возера, не спыняючыся не на хвіліну.

З заходам сонца пачынаецца асноўнае дзеянне – дзеўкі, ўплёўшы ў "русальчын хвост" кветкі і цыбулю (для забеспячэння добрага ўраджаю) накіроўваюцца да раней падрыхтаванай пляцоўкі ля вогнішча, за імі рухаюцца закаханыя пары, і, нарэшце, хлопцы. Усе яны ствараюць святочны карагод, які распадзецца толькі тады, калі прагарыць слуп, на якім трымаецца упрыгожанае кветкамі кола-сонца. Тады ўжо і пачынаюцца гульні, прыпеўкі-дражнілкі, якія часцяком носяць эратычны характар, і танцы пад дуду (апошнюю недасведчаныя часцяком блытаюць з шатландскай валынкай). А сканчаецца рытуальнае дзеянне толькі раніцою, абрадам бараны – калі кожны пачынае выконваць сваю песню – і зараз гэта ўжо не толькі купальскія матывы, удзельнікі прыгадваюць калядныя, восеньскія, жніўныя, і нават вясельныя спевы.

На Купальскую раніцу сонца грае, – ў гэтым мог упэўніцца кожны, хто выпраўляўся назад, на "вялікую зямлю" на старых вяртлявых чоўнах, каб першым прайсціся па жыццядайнай купальскай расе.

01.


02.


03.


04.


05.


06.


07.


08.


09.


10.


11.


12.


13.


14.


15.


16.


17.


18.


19.


20.


21.


22.



Купалле мы святкавалi на возеры. Пакуль даплылi да вострава ды вярнулiся назад на старым чоўне-труне, я раз пяць развiтаўся з жыццём. Было весела.
Тэкст, якi вы чыталi вышэй, напiсала Вольга Лях, фотаздымкi - мае.

PS. Для тех, кто ничего не понял, есть русская версия на "Русском блоггере".

Tags: За Беларусь!, Купалле, Фото
Subscribe

promo al_31f february 12, 2014 10:07 48
Buy for 50 tokens
Итак, наконец-то, сегодня мы окажемся в пункте назначения. Через несколько часов мы будем купаться в природном бассейне, наполненном водой, которую почти с километровой высоты сбрасывает самый высокий в мире водопад Керепакупаи-меру. Анхель - самый высокий в мире водопад Солнце в этих краях…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments