
Народныя навіны Віцебска паведамляюць, што цэнтральны полацкi праспект, які зараз носіць імя Карла Маркса, збіраюцца перайменаваць у гонар беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Цяпер Цэнтр
Помнік Камсамольцам.

Помнік Леніну.
"Ў"
Францыск Скарына.
Гэта будзе не першае перайменаванне вуліц ў Полацку. Пасля з'яўлення помніку Еўфрасінні Полацкай, вуліца, якая вядзе ад помніку да Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыру, стала насіць яе імя.
Вуліца Леніна, атрымала адну са сваіх гістарычных назваў, цяпер яна Ніжне-Пакроўская. Ульянава, аднак, вырашылі не забываць - яго псеўданімам назвалі былую вуліцу Сака і Ванцэці.

Вуліца Ніжне-Пакроўская.

Вуліца Леніна.
Вельмі прыемна, што Полацк пакрыху з райцэнтра ператвараецца ў культурную і гістарычную сталіцу Беларусі.

Люстэрка гісторыі.
Яшчэ б полацкім уладам хапіла волі рассяліць і ўзарваць "вушасты" дом, как аднавіць Мікалаеўскі сабор :)
